Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Час прыезду на выклік павялічыцца ўтрая. Колькі трэба будзе чакаць «хуткую»


Кіроўца хуткай дапамогі ў Смаргоні, травень 2020
Кіроўца хуткай дапамогі ў Смаргоні, травень 2020

Міністэрства аховы здароўя апублікавала пастанову з перагледжанымі інструкцыямі для хуткай дапамогі. Падчас эпідэміі чаканьне хуткай пры неадкладным выкліку павялічыцца ўтрая.

Існуюць наступныя катэгорыі выкліку хуткай:

  • экстраны – калі ёсьць пагроза жыцьцю пацыента ці навакольных (пры аварыях, пажарах, непрытомным стане і г.д.)
  • тэрміновы – пры рэзкім пагаршэньні стану (сардэчны прыступ, роды, астма і г.д.)
  • неадкладны – пры пагаршэньні стану бязь яўных прыкмет пагрозы для жыцьця (мігрэнь, харчовыя атручэньні, алергія і г.д.)

Пры экстраным выкліку ўсё застанецца бязь зьменаў: хуткую давядзецца чакаць 20 хвілін у горадзе альбо 35 — у іншым населеным пункце.

А вось пры астатніх — машына прыбудзе на працягу 195 хвілін (у горадзе) альбо 210 (у іншых населеных пунктах). Раней гэтыя ліміты складалі 75 і 90 хвілін.

Выклік павінен быць перададзены брыгадзе не пазьней як праз тры гадзіны ад моманту рэгістрацыі.

Так што тэарэтычна (гэта цяпер афіцыйна дазволена) хуткая можа прыехаць да пацыента праз 6 гадзін пасьля званка: тры гадзіны на перадачу выкліку і тры зь лішкам гадзіны на прыезд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG