Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпісанты звароту да дэпутаткі атрымалі штрафы і суткі


ІЧУ на Акрэсьціна
ІЧУ на Акрэсьціна

Штрафамі і арыштамі суды 26 лютага пакаралі групу жыхароў дому на вуліцы Нёманскай, 42, у Менску за спробу зьвярнуцца з калектыўным зваротам да дэпутаткі Ганны Старавойтавай.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», адзначаючы, што сабраць подпісы пад зваротам прапанавала сама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

Зварот тычыўся, сярод іншага, пытаньняў адкрыцьця межаў краіны на выезд, атрыманьня аб’ектыўнай статыстыкі адносна COVID-19, наяўнасьці «Табакерак» у раёне.

Падпісантаў затрымалі 25 лютага і даставілі ў Фрунзэнскі РУУС, дзе на іх склалі пратаколы паводле арт. 23.34 КаАП. Потым іх зьмясьцілі ў ІЧУ на Акрэсьціна. У судах былі задзейнічаныя шэсьць судзьдзяў: Натальля Бугук, Марыя Ярохіна, Андрэй Млечка, Юлія Крэпская, Ала Скуратовіч, Дзьмітры Лукашэвіч.

Алена Лабовіч з інваліднасьцю першай групы атрымала штраф на 30 базавых велічыняў (870 рублёў); Алена Шумейка павінна заплаціць штраф 870 рублёў; Віталь і Тацяна Зайцавы, Сяргей Барнюк, Дарʼя Шабан, Валер Халадзінскі, Марыя Баран атрымалі па 15 сутак арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG