Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Moderna вырабіла першую партыю вакцыны супраць паўднёваафрыканскага штаму каранавірусу


Фармацэўтычная кампанія Moderna заявіла, што вырабіла першую партыю дозаў новай вакцыны з падвышанай эфэктыўнасьцю супраць новага штаму каранавірусу, які аказаўся больш устойлівым да арыгінальнай вакцыны гэтай кампаніі, інфармуе «Голас Амэрыкі».

Кампанія з Кембрыджу, штат Масачусэтс, заявіла, што адправіла дозы новай вакцыны ў Нацыянальны інстытут здароўя, каб правесьці першае выпрабаваньне мадыфікаванай вакцыны на людзях. Яно можа пачацца на працягу некалькіх тыдняў.

Новую вакцыну пад кодавай назвай mRNA-1273.351 распрацавалі, каб забясьпечыць вышэйшую ступень абароны ад варыянту вірусу, які быў упершыню выяўлены ў Паўднёвай Афрыцы, але пасьля атрымаў распаўсюджаньне і ў іншых краінах.

Іншыя кампаніі, у тым ліку Pfizer і Johnson & Johnson, заявілі, што таксама мадыфікуюць свае вакцыны або працуюць над бустэрамі (сродкі паляпшэньня эфэкту або дзеяньня. — РС), якія лепш адпавядаюць новым варыянтам вірусу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG