Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінскія навукоўцы выявілі новы каранавірус-мутант


У аэрапорце Хэльсынкі сабакі выяўляюць хворых на COVID-19
У аэрапорце Хэльсынкі сабакі выяўляюць хворых на COVID-19

Выяўлены ў Фінляндыі новы варыянт каранавірусу вырашылі назваць Fin-796H. Паводле фінскіх навукоўцаў, гэты варыянт мае ўласьцівасьці абодвух ранейшых небясьпечных мутантаў — брытанскага і паўднёваафрыканскага, піша Нямецкая хваля.

Як гаворыцца ў паведамленьні Vita Laboratoriot Oy, спэцыялісты гэтай навуковай установы сумесна з навукоўцамі Інстытуту біятэхналёгіі Хэльсынкскага ўнівэрсытэту выявілі ў адным з узораў ў Паўднёвай Фінляндыі раней невядомы мутант SARS-CoV-2.

Паводле паведамленьня, новы варыянт Fin-796H мае рысы і брытанскага, і паўднёваафрыканскага варыянтаў каранавірусу, а мутацыі ў гэтым новым варыянце абцяжарваюць выяўленьне каранавірусу як мінімум адным зь ліку рэкамэндаваных САЗ ПЛР-тэстаў.

Тым ня менш, паводле словаў фінскіх спэцыялістаў, прычын для панікі няма, паколькі большасьцю наяўных тэстаў гэты варыянт вірусу распазнаецца.

  • Вірусам SARS-CoV-2 з пачатку пандэміі заразіліся больш за 110 млн чалавек ва ўсім сьвеце, звыш за 2,4 млн памерлі. Ачунялі больш за 85 млн пацыентаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG