Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз недаатрымаў траціну ад заплянаваных дозаў вакцыны Pfizer


Эўразьвяз недаатрымаў каля 10 мільёнаў дозаў вакцыны Pfizer, паведамляе Reuters. Гэта складае траціну ад заплянаваных паставак.

Да сярэдзіны мінулага тыдня пастаўшчык перадаў ЭЗ 23 мільёны дозаў амэрыканска-нямецкай вакцыны супраць COVID-19. Вытворца адмовіўся камэнтаваць інфармацыю пра затрымкі, спасылаючыся на прыватнасьць графіку паставак.

Вытворца абавязаўся пастаўляць Эўразьвязу па 3,5 мільёна дозаў штотыдзень, пачынаючы ад студзеня. У мінулым месяцы здарыўся часовы збой. Як паведамлялася, ён быў зьвязаны зь перабудовай вытворчасьці, каб яе потым паскорыць.

Тым ня менш дозы, якіх цяпер не хапае, адносяцца да самай першай — сьнежаньскай — партыі: з 12,5 мільёна дозаў, заплянаваных да пастаўкі ў сьнежні летась, ЭЗ атрымаў толькі 2 мільёны. Неназваная афіцыйная крыніца паведаміла агенцтву, што кампанія паабяцала папоўніць нястачу да канца сакавіка.

Цяпер Эўразьвяз мае два кантракты з Pfizer на пастаўку 600 мільёнаў дозаў вакцыны.

Адным з сусьветных лідэраў паводле хуткасьці вакцынацыі насельніцтва застаецца Ізраіль: там першую дозу атрымалі ўжо больш за 75 працэнтаў насельніцтва. У ААЭ гэты паказьнік склаў 50 працэнтаў, у Брытаніі — вышэй за 20 працэнтаў, тым часам як у краінах Эўразьвязу — у сярэднім 5 працэнтаў. У першую чаргу іньекцыі атрымліваюць найбольш неабароненыя пласты насельніцтва — мэдыкі, настаўнікі і асобы старэйшага веку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG