Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Бабарыка зьвярнуўся да беларусаў перад пачаткам суду над ім


Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Былы банкір і былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка ў сваім Тэлеграм-канале апублікаваў зварот да беларусаў напярэдадні пачатку суду над ім.

У звароце гаворыцца:

«Для многіх з нас гэты год стаў годам перамогі — перамогі над рабствам уласнай душы. На працягу многіх гадоў нас не вялі за цывілізацыяй. Нам даводзілі думку, што беларусы — народ, які ходзіць пад бізуном. Што мы ня здольныя самастойна прымаць рашэньні і несьці адказнасьць за сваю будучыню.

Але нават на дарозе, закатанай у бэтон, прарастае жыцьцё. У Беларусі вырасла пакаленьне людзей з новым поглядам на сябе, на краіну і на будучыню. Пакаленьне, якое гатовае змагацца за тое, каб „ня быць скотам“.

Самае страшнае, што адказам на такое, здавалася б, агульнапрызнанае права сталі абсалютна сярэднявечныя рэпрэсіі. Нават больш. У нас сталі актуальныя тэксты, напісаныя каля дзьвюх тысячаў гадоў таму і зьвернутыя да такіх жа, як і вы, першапраходцаў і прадвесьнікаў свабоды чалавека і яго права на павагу».

Бабарыка прывёў тэксты эвангелістаў, адзін зь якіх ён зьмяніў і адаптаваў пад сёньняшнюю сытуацыю ў Беларусі.

«Не схіляйцеся пад чужое ярмо існуючай улады, бо што супольнага ў справядлівасьці зь беззаконьнем? Што супольнага ў сьвятла зь цемрай? Як сумяшчальныя кветкі, усьмешкі і гвалт? Вы ж — носьбіты свабоды і павагі».

Бабарыка напісаў, што неверагодныя гонар і захапленьне ў яго выклікаюць людзі, якія:

  • перамаглі раба ва ўласнай душы і зрабілі крок насустрач свабодзе;
  • не спалохаліся пагрозаў і публічна выказалі сваё стаўленьне да гвалту і несправядлівасьці;
  • ахвяравалі сваім дабрабытам, свабодай і нават жыцьцём дзеля таго, каб іншыя ўдыхнулі на поўныя грудзі чыстае паветра вызваленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG