Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Без Бабарыкі і незалежных СМІ. У Менску прайшоў папярэдні працэс у справе «Белгазпрамбанку». Асноўны суд чакаецца 17 лютага


Ачапленьне вакол суду Маскоўскага раёну Менску, 4 лютага 2021 году.
Ачапленьне вакол суду Маскоўскага раёну Менску, 4 лютага 2021 году.

На лаве пасудных у «клетцы» — мэнэджары банку, які ўзачальваў удзельнік выбарчай кампаніі Віктар Бабарыка. Шасьцёра фігурантаў заключылі пагадненьне са сьледзтвам. Клетку ахоўвае вялікая колькасьць міліцыянтаў у масках. Прадстаўнікоў незалежнай прэсы на працэс не акрэдытавалі.

У судзе Маскоўскага раёну Менску пад юрысдыцыяй Вярхоўнага суду прайшло папярэдняе паседжаньне ў справе топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку».

Будынак суду, дзе слухаецца справа «Белгазпрамбанку»
Будынак суду, дзе слухаецца справа «Белгазпрамбанку»

Будынак суду абставілі мэталічнай агароджай, па перыметры дзяжураць сілавікі ў балаклавах, для наведнікаў суд зачынены да 15:00, усе іншыя пасяджэньні адмянілі.

Ачапленьне вакол суду Маскоўскага раёну Менску, 4 лютага 2021.
Ачапленьне вакол суду Маскоўскага раёну Менску, 4 лютага 2021.

Прэс-служба Вярхоўнага суду адмовілася дапусціць на працэс прадстаўнікоў найбуйнейшых незалежных мэдыя Беларусі — Tut.by, Onliner, «Наша ніва», БелаПАН, «Комсомольская правда в Беларуси», «Белорусы и рынок» і іншых. Затое прысутнічаюць журналісты дзяржаўных і расейскіх выданьняў.

Тым часам у Магілёве другі раз не пусьцілі незалежных журналістаў на разгляд справы былога кіраўніка мясцовага аддзяленьня «Белгазпрамбанка» Сяргея Кармызава. Яго вінавацяць у перавышэньні службовых паўнамоцтваў, што прывяло да нанясеньня шкоды ў буйных памеры.

Зь відэа агенцтва «РИА Новости» відаць, што ў клетцы шэсьць чалавек, іх ахоўвае ўдвая больш міліцыянтаў. Экс-кіраўніка банку Віктара Бабарыкі сярод падсудных няма.

Як паведамляе БелТА, крымінальная справа прынятая да вытворчасьці па першай інстанцыі Вярхоўным судом. Гэта значыць, прысуд ня можа быць абскарджаны і ўступіць у сілу адразу.

У злачынствах абвінавачваюцца: Віктар Бабарыка (ч.2 арт.235, ч.3 арт. 430 КК), Аляксей Задойка, Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дьмітры Кузьміч, Алксандар Ільясюк, Сяргей Дабралет (ч. 3 арт. 430 КК), Віктар Кабяк (ч. 2 арт. 431 КК).

З шасьцю абвінавачанымі (Бадзей, Дабралет, Кузьміч, Ільясюк, Шабан, Кабякоў) заключаны дасудовыя пагадненьні аб супрацоўніцтве. Віктар Бабарыка і Аляксей Задойка адмовіліся падпісаць угоду са сьледзтвам.

Згодна сьледзтву, былы старшыня праўленьня «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай і легалізацыі даходаў. Шэсьць іншых былых топ-мэнэджараў абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай.

Крымінальны перасьлед таксама ажыцьцяўляецца ў дачыненні да саўладальніка і кіраўніка ТАА «Актыўлізінг» за дачу хабару службовым асобам банку на суму ня меней за 2,5 млн даляраў.

Як гаворыцца ў матэрыялах сьледзтва, усе абвінавачаныя, акрамя Віктара Бабарыкі, віну ў інкрымінаваных злачынствах прызналі цалкам.

«Белгазпрамбанкам» кантралёры зацікавіліся адразу пасьля таго, як Віктар Бабарыка пакінуў пасаду і агучыў намер балятавацца ў прэзыдэнты. У яго дома і ў офісе банку адбыліся ператрусы і затрыманьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG