Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ДФР не камэнтуюць інфармацыю пра затрыманьне ўладальніка крамаў Green і «Скала»


Прадуктовая крама, ілюстрацыйнае фота
Прадуктовая крама, ілюстрацыйнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю Юры Кардымон адмовіўся пракамэнтаваць інфармацыю пра затрыманьне бізнэсоўца Генадзя Кірэйкава.

На просьбу агенцтва БелаПАН пацьвердзіць ці абвергнуць гэтыя зьвесткі ён абмежаваўся двума словамі: «Ніякіх камэнтароў».

Раней «Наша Ніва» паведаміла, што Генадзя Кірэйкава затрымалі тыдзень таму ў Менску пасьля вяртаньня з Гішпаніі. 4 лютага ў офіс кампаніі «Грынрозьніца», якая кіруе сеткай крамаў Green, прыходзілі з праверкай супрацоўнікі ДФР.

«Знаёмыя Кірэйкава кажуць, што фармальна „нешта налічылі“, а нефармальна існуюць чуткі аб палітычнай прычыне арышту», — адзначае выданьне.

12 лютага Аляксандар Лукашэнка на Ўсебеларускім народным сходзе заявіў, што на яго даручэньне праводзіцца праверка адной гандлёвай кампаніі.

«Ня буду называць, мы яе проста зараз выразаем... Вазьміце беларускі тавар, прадукты харчаваньня, прадайце. „Вы „ябацькі“, вон адсюль!“ Кажу, праверце, што там? Эгіпецкая бульба, польскія яблыкі, літоўская прадукцыя. Асабіста даручыў сваім людзям прайсьці і паглядзець, без чыноўнікаў. Як я павінен ставіцца да такой кампаніі, якой стварыў умовы, каб яна тут працавала? Яе ў Беларусі ня будзе!»

Генадзь Кірэйкаў — бізнэсовец, заснавальнік групы «РАПА», якой належаць сетка гіпэрмаркетаў Green, гандлёвы цэнтар «Скала», а таксама будаўнічая пляцоўка на месцы Чэрвеньскага рынку. У кампаніі працуе 4500 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG