99-гадовы рабін Мэшулам Давід Салавейчык, які нарадзіўся ў Берасьці ў 1921 годзе, памёр у ноч на 31 студзеня ад заражэньня каранавірусам перад сьвятам Ханукі ў сьнежні.
СМІ адзначаюць, што большасьць удзельнікаў пахавальнай працэсіі ў Ерусаліме, якая паводле правілаў локдаўну не павінна было адбыцца, не карысталася маскамі. Паліцыя патлумачыла, што не змагла ўжыць свае паўнамоцтвы падчас гэтага маршу артадаксальных вернікаў.
«Што мы можам зрабіць у такой сытуацыі? Увайсьці з кавалерыяй і вадамётамі і спыніць пахавальнае шэсьце? Парушэньне закону ёсьць парушэньне закону, але, беручы пад увагу, штó адбываецца падчас такіх падзеяў, нельга вырашыць, што добра, а што дрэнна. Трэба вырашаць, што дрэнна, а што яшчэ горш», — цытуюць СМІ прэс-сакратара ерусалімскай паліцыі.
Нягледзячы на локдаўн і даволі шырокую кампанію вакцынацыі супраць каранавірусу, у Ізраілі адзначаецца прыблізна 6000 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам у дзень. Гэта адзін з самых высокіх паказьнікаў заражэньня ў разьвітых краінах сьвету.