Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты СААЗ наведалі рынак морапрадуктаў ва Ўхані


Экспэрты СААЗ прыбылі ва Ўхань
Экспэрты СААЗ прыбылі ва Ўхань

Група экспэртаў Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, якая прыбыла ў Кітай з мэтай высьветліць прычыны пачатку распаўсюджваньня новага каранавірусу ў чалавечай папуляцыі, наведала рынак морапрадуктаў у горадзе Ухань.

Менавіта сярод работнікаў гэтага рынку вірус упершыню быў выяўлены ў сьнежні 2019 года.

Экспэрты прабылі на рынку каля гадзіны, з журналістамі яны не мелі зносіны. У чацьвер у каманды спэцыялістаў СААЗ завяршыўся двухтыднёвы карантын, на якім яны знаходзіліся пасьля прыбыцьця ў Кітай. З тых часоў яны пабывалі ў бальніцах і на іншых рынках. У той жа час, у СААЗ падкрэсьліваюць, што члены місіі абмежаваныя ў сваіх дзеяньнях — кітайскія ўлады не дазваляюць ім свабодна мець зносіны з мясцовымі жыхарамі, спасылаючыся на меркаваньні аховы грамадзкага здароўя.

У групу экспэртаў СААЗ уваходзяць спэцыялісты з шэрагу краін, у тым ліку і з Расеі.

Задача экспэртаў — паспрабаваць дасьледаваць акалічнасьці заражэньня першых людзей у Ухані каранавірусам. Першыя выпадкі новай хваробы, пасьля названай Covid-19, былі зафіксаваныя менавіта ў гэтым горадзе. Ён жа ў студзені 2020 года быў першым зачынены на карантын. Распаўсюджваньне вірусу, аднак, стрымаць не ўдалося, яго носьбіты зьявіліся і ў іншых краінах сьвету, колькасьць інфіцыраваных стала хутка расьці. У сакавіку была абвешчаная пандэмія, якая працягваецца да гэтага часу. За гэты час ва ўсім сьвеце каранавірус быў выяўлены ў больш за 100 мільёнаў чалавек, больш за 2 мільёны 200 тысяч памерлі.

Большасьць спэцыялістаў схіляецца да вэрсіі пераходу на чалавека каранавірусу ад заражанай жывёлы. Цалкам ня выключана і вэрсія аб штучным паходжаньні віруса — кітайскія ўлады яе катэгарычна адмаўляюць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG