Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэтыцыя ў абарону бел-чырвона-белага сьцягу, затрыманьні ў Symbal.by, адстаўка мэра Віцебску. Найважнейшае за 30 студзеня


Бел-чырвона-белы сьцяг у менскім мікрараёне Каскад
Бел-чырвона-белы сьцяг у менскім мікрараёне Каскад

Каардынацыйная Рада стварыла на petitions.by пэтыцыю ў абарону бел-чырвона-белага сьцягу

Уладальніка крамы «Мой модны кут» Валерыя Есіпёнка асудзілі на 15 дзён арышту, ягоную жонку Алену аштрафавалі на 870 рублёў

Шосты дзень трымае галадоўку ў буда-кашалёўскім ізалятары жыхар Гомля Ігар Краўчанка. Ён пратэстуе супраць несправядлівага, на ягоную думку, затрыманьня і арышту на 15 содняў

Супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС затрымалі 31-гадовага адміністратара телеграм-чатаў Фрунзэнскага раёна Менска («Жудро-суседзi») і Менскага раёна («Тарасава»)

Чатыры супрацоўнікі інтэрнэт-крамы Symbal.by знаходзяцца ў РУУС Савецкага раёна Менскау, супрацоўнікі МУС вынесьлі з офісу крамы ўсю тэхніку і тавар кампаніі

Тацяну Ласіцу, памочніцу гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, прызналі палітвязьнем

Старшыня Віцебскага гарвыканкаму Вадзім Заранкін падаў у адстаўку, абодвух яго сыноў затрымлівалі ў Менску пасьля выбараў

Дзяржсакратар нямецкага МЗС Мігель Бэргер паведаміў, што Нямеччына выступіць зь ініцыятывай стварэньня міжнароднага мэханізму крымінальнага перасьледу асобаў, вінаватых у злачынствах й парушэньні правоў чалавека ў Беларусі

Бізнэсовец і блізкі сябар Пуціна Аркадзій Ротэнбрэг назваў сябе ўладальнікам палаца ў Геленджыку, які прыпісваюць прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG