Уначы на 30 студзеня Чэхія закрыла межы і не прапускае на сваю тэрыторыю іншаземцаў. Праехаць могуць толькі тыя, хто працуе ці навучаецца ў краіне, або едзе да родных.
Прычынай такога кроку стаў рост колькасьці хворых на COVID-19 апошнімі днямі.
У паліцыі заявілі, што калі раней на мяжы правяралі наяўнасьць адмоўных тэстаў на COVID-19, то цяпер будуць правяраць, ці ёсьць паважная прычына для ўезду ў Чэхію.
Францыя таксама закрыла мяжу для ўсіх, апроч грамадзянаў Эўразьвязу, дый ім можна прыехаць толькі з даведкай пра адсутнасьць COVID-19.