Як паведамляе DW са спасылкай на агенцтва ANSA, сярод больш як 300 падсудных — былыя палітыкі, чыноўнікі, паліцыянты, а таксама бізнэсоўцы. Мяркуецца, што сьведкамі на працэсе выступяць больш як 900 чалавек, у тым ліку і былыя чальцы «Ндрангеты», якія гатовыя парушыць «кодэкс гонару» мафіі — не супрацоўнічаць зь дзяржаўнымі ўстановамі.
Для працэсу збудавалі адмысловае памяшканьне, з улікам санітарных нормаў у сытуацыі пандэміі. Некаторыя паседжаньні будуць адбывацца празь відэасувязь.
«Ндрангета» — адна з найбольш вядомых мафіёзных італьянскіх груповак, яна займаецца гандлем людзьмі, наркотыкамі і зброяй і мае шматмільярдныя абароты.