Дзень у гісторыі
1919 — Менск абвешчаны сталіцай БССР.
1954 — у Беларусі былі ліквідаваныя вобласьці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.
У гэты дзень нарадзіліся
1911 — Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзяяч беларускай эміграцыі.
1924 — Алесь Савіцкі, беларускі пісьменьнік.
1936 — Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.
Уладзімер Арлоў пра Генадзя Каханоўскага:
«У 1969-м адмыслова скліканая атэстацыйная камісія прызнала працу маладога гісторыка шкоднай для камуністычнага выхаваньня савецкіх людзей. Ён быў абвінавачаны ўнацыяналізьме нават за тое, што казаў пра страту Беларусьсю ў Другой усясьветнай вайне кожнага чацьвертага, а значыць „штучна завышаў ролю беларускага народу“.
Звольненага Каханоўскага аднавілі на працы дзякуючы заступніцтву Максіма Танка й Янкі Брыля, але нападкі на вучонага не спыняліся. Яго, які так любіў падарожнічаць, не выпускалі за мяжу. Мне здаецца, што якраз сваю тугу па нязьдзейсьненых ван драваньнях ён увасобіў уўнікальным прыдарожным помніку Віленскаму шляху паблізу вёскі Мя-сата на Маладэчаншчыне.
Калі над краінай падзьмулі новыя вятры, Ка-ханоўскі пасьпеў зрабіць захапляльна шмат.У 1989-м спрычыніўся да заснаваньня Беларускага краязнаўчага таварыства і стаў яго першым старшынём. У 1992-м абараніў першую ў Беларусі доктарскую дысэртацыю, прысьвечаную крыніцазнаўству матэрыяльнай ідухоўнай культуры».
Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 400-401
У памяці
1896 — памёр Поль Вэрлен, францускі паэт-сымбаліст.
1980 — памёр Канстанцін Кіслы, беларускі музыка, кампазытар, дырыжор царкоўных і сьвецкіх хораў.
1997 — памерла Аляксандра Саковіч, беларуская эміграцыйная пісьменьніца