Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: праваслаўныя вернікі сьвяткуюць Раство, дзень народзінаў Мікалая Аўтуховіча


Падзеі 7 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.

Дзень у гісторыі

1610 — Галілеа Галілей упершыню паведаміў пра адкрыцьцё чатырох найбуйнейшых спадарожнікаў Юпітэра.

1929 — у Менску пачалася ІІ Усебеларуская краязнаўчая канфэрэнцыя.

У гэты дзень нарадзіліся

1897 — Язэп Адамовіч, старшыня Савету народных камісараў БССР. У часы ягонага кіраваньня (1924–1927 гг.) праводзілася дзяржаўная палітыка беларусізацыі. У часы сталінскіх рэпрэсіяў Адамовіч скончыў жыцьцё самагубствам (1937 г.).

  • «Нацыянал-камуніст Адамовіч займаў у БССР пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай рэспублікі беларускіх Віцебшчыны й Магілеўшчыны, адрэзаных Масквой амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. У 1926-м удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Гомелю з Рэчыцай і яшчэ сямі паветаў. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 126 тысяч квадратных кілямэтраў, або амаль у два з паловаю разы, а насельніцтва — з 1,5 да 5 мільёнаў чалавек. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі». Уладзімер Арлоў, «Імёны Свабоды», 4-е выданьне, с. 146-147.

1907 — опэрная сьпявачка Соф’я Друкер, народная артыстка Беларусі.

1910 — Канстанцін Заслонаў, адзін з арганізатараў савецкага партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.

1963 — Мікалай Аўтуховіч, грамадзкі дзяяч, палітычны вязень.

У памяці

1943 — памёр славуты сэрбскі інжынэр і вынаходнік у галіне электратэхнікі і радыётэхнікі Нікола Тэсла.

1964 — памёр беларускі паэт Янка Журба.

  • «Гэта ён некалі пераканаў пісаць па-беларуску будучага аўтара „Міколкі-паравоза“ Міхася Лынькова, што на схіле дзён ён страціў зрок і жыў у невядомасьці ў доме для састарэлых» — піша пра Янку Журбу Ўладзімер Арлоў у кнізе «Імёны Свабоды», якая чацьвертым выданьнем выйшла ў «Бібліятэцы Свабоды».
Буктрэйлер. Уладзімер Арлоў. Імёны Свабоды (чацьвертае выданьне)
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:06 0:00


1991 — памёр беларускі сатырык і драматург Кандрат Крапіва.

Кандрат Крапіва
Кандрат Крапіва

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG