Дзень у гісторыі
1591 — Слонім атрымаў герб.
1925 — У Менску прайшоў І-ы Усебеларускі зьезд настаўнікаў.
1948 — М’янма атрымала незалежнасьць ад Вялікабрытаніі
1964 — Пачаўся візыт папы Паўла VI на Сьвятую зямлю, ён стаў першым папам, які наведаў Ерусалім
2004 — Прэзыдэнтам Грузіі быў абраны лідэр «рэвалюцыі ружаў» Міхеіл Саакашвілі.
У гэты дзень нарадзіліся
1515 — Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.
1643 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном.
1729 — Яўхім Храптовіч, грамадзкі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык.
1869 — Ядвігін Ш. , беларускі празаік, публіцыст, драматург.
1952 — Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі (скрадзены ў 1999 годзе).
Чытайце эсэ Ўладзімера Арлова пра Юрыя Захарнку ў новым выданьні кнігі «Імёны Свабоды».
1959 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і палітоляг.
У памяці
1897 — Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.
1941 — Анры Бэргсон, францускі філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1960 — Альбэр Камю, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
1961 — Эрвін Шродынгер, аўстрыйскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы.
1975 — Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, грамадзка-культурны дзеяч эміграцыі.
Чытайце эсэ Ўладзімера Арлова пра Юрку Віцьбіча ў новым выданьні кнігі «Імёны Свабоды».
2020 — Віктар Рабушка, сакратар управы КХП БНФ.