Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 100 чалавек сустрэнуць Новы 2021 год «на сутках» за пратэсты


Андрэй Юркоў сустрэне Новы год «на сутках»
Андрэй Юркоў сустрэне Новы год «на сутках»

Больш за 100 чалавек у Беларусі сустрэнуць Новы 2021 год пад адміністрацыйным арыштам паводле абвінавачаньняў ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях.

Па гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле праваабаронцаў, «на сутках» застаюцца 112 чалавек: 18 жанчын і 94 мужчыны. Самы малады сярод іх — 19-гадовы хлопец, а самага сталага веку — мужчына 62 гадоў.

Сайт «Вясны» адзначае, што «гэтым разам вылучылася судзьдзя суду Савецкага раёну Марына Фёдарава, якая кінула за краты ня менш як 10 чалавек, прызначыўшы ім агулам ня менш як 160 сутак арышту».

Тым часам у Дрыбіне (райцэнтар на Магілёўшчыне) 31 сьнежня асудзілі на 5 дзён адміністрацыйнага арышту актывіста руху «За свабоду» Андрэя Юркова. Пра гэта стала вядома ад ягоных паплечнікаў. Яны мяркуюць, што нагодай для зьняволеньня стала відэа, на якім актывіст у бел-чырвона-белым шаліку катаецца на лыжах. Сваю прагулку ён называе пэрформансам і кажа, што белае і чырвонае пакуль не забароненае.

Паводле паплечнікаў, 4 студзеня Юркова чакае яшчэ адзін суд. Гэтым разам за бел-чырвона-белы сьцяг на гаўбцы. Спраўдзіць іхныя зьвесткі ў судзе не ўдалося. Агулам Юркоў за час пасьля выбараў, разам з 5 прысуджанымі сёньня днямі, правядзе за кратамі 63 дні.

Акрамя 113 чалавек «на сутках», Новы год у турме сустрэнуць 169 беларускіх палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG