Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Дуніна-Марцінкевіча


Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

Падзеі 29 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1845 — Тэхас стаў 28-м штатам ЗША.

1922 — падпісаная дамова аб утварэньні СССР.

1941 — на тэрыторыю акупаванай Чэхаславаччыны была скінутая група парашутыстаў, якія на загад эміграцыйнага чэхаславацкага ўраду ў траўні 1942 году правялі пасьпяховы замах на намесьніка пратэктара Багеміі і Маравіі Райнгарда Гайдрыха.

1947 — у Остэргофэне (Нямеччына), на сходзе, прысьвечаным 30-й гадавіне І Усебеларускага зьезду, было афіцыйна абвешчана пра аднаўленьне дзейнасьці Рады БНР.

1958 — з Крымінальнага кодэксу СССР выдалілі паняцьце «вораг народу».

1989 — Вацлаў Гавэл стаў прэзыдэнтам Чэхаславаччыны.

Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, 29 сьнежня 1989 году
Вацлаў Гавэл з жонкай Вольгай пасьля абраньня прэзыдэнтам Чэхаславаччыны, 29 сьнежня 1989 году

1991 — праведзены рэфэрэндум аб дзяржаўнай незалежнасьці Ўзбэкістану.

1996 — у Гватэмале прымірэньнем бакоў скончылася грамадзянская вайна, што доўжылася 36 гадоў.

У гэты дзень нарадзіліся

1709 — Лізавета, расейская імпэратрыца.

1842 — Восіп Лунц, беларускі лекар і навуковец.

1863 — Міхал Дзявочка, беларускі спартовец-раварыст. Перамагаў у гонках Масква — Ніжні Ноўгарад і Пецярбург — Масква. У гонках на трэку ў 1894 годзе стаў чэмпіёнам Расеі, у 1896-м — чэмпіёнам Англіі.

Міхаіл Дзявочка на старце Міжнароднай гонкі Пецярбург - Масква
Міхаіл Дзявочка на старце Міжнароднай гонкі Пецярбург - Масква

1957 — Зьміцер Колас, папулярызатар сусьветнай інтэлектуальнай спадчыны па-беларуску, перакладчык і выдавец.

Зьміцер Колас
Зьміцер Колас

1972 — Джуд Лоў, брытанскі актор, двойчы ляўрэат прэміі «Оскар».

Джуд Лоў
Джуд Лоў

У памяці

1884 —Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч , беларускі паэт і драматург.

1926 — Райнэр Марыя Рыльке — аўстрыйскі паэт.

1937 — Яфім Мінін, беларускі мастак.

1986 — Андрэй Таркоўскі, расейскі кінарэжысёр, сцэнарыст.

Андрэй Таркоўскі
Андрэй Таркоўскі

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG