Паводле стану на 18 сьнежня рэстараны, бары, гатэлі і крытыя спартовыя пляцоўкі, якія адкрыліся тры тыдні таму, было загадана закрыць. Аднак крамы і сэрвісы застаюцца адкрытымі.
Камэнданцкая гадзіна дзейнічае з 23-й да 5-й гадзіны раніцы. Грамадзкія сходы абмежаваныя да шасьці чалавек у памяшканьні. Ужываць алькаголь на сьвежым паветры забаронена.
Маскі неабходна працягваць насіць ва ўсіх памяшканьнях і на вуліцах, калі нельга захаваць адлегласьць два мэтры паміж людзьмі.
Школьныя зімовыя вакацыі таксама былі падоўжаныя: 18 сьнежня дзеці правялі апошні дзень у школе, куды вернуцца ў студзені.
Улады Чэхіі 21 сьнежня паведамілі пра 7860 новых выпадкаў заражэньня каранавірусам, у выніку чаго агульная колькасьць выпадкаў інфэкцыі склала 635 414. Памерлі ад COVID-19 у краіне 10 562 чалавекі.