Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Паводле прэсавага рэлізу МЗС Беларусі, Макей «падкрэсьліў беспэрспэктыўны і разбуральны характар санкцый як інструмэнту зьнешняй палітыкі ў сёньняшнім узаемазалежным сьвеце».
Паводле Ігнацыё Касіса, міністры абмеркавалі сытуацыю вакол грамадзянкі Швайцарыі беларускага паходжаньня Натальлі Хершэ, якой 7 сьнежня прысудзілі два з паловай гады зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў супраціве супрацоўніку міліцыі.
Пасьля перамоваў міністар Касіс напісаў у сваім Твітэры: «Чарговы абмен думкамі зь міністрам замежных спраў Беларусі Макеем. Гвалт з боку сілаў бясьпекі недапушчальны. Натальля Хершэ карыстаецца консульскай абаронай: амбасада Швайцарыі ў Беларусі мае прамы доступ да яе і сочыць за судовай справай. Наша суайчыньніца павінная быць вызваленая».
11 сьнежня Швайцарыя пашырыла санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, яна далучылася да санкцыяў Эўразьвязу, якія былі ўведзеныя 6 лістапада.