Дзень у гісторыі
1620 — Ворша атрымала герб: у блакітным полі залаты паўмесяц, паміж рагамі якога разьмешчаны срэбны крыж.
1919 — Пётра Крачэўскі абраны старшынём Рады БНР. Ён выконваў гэтую функцыю да канца жыцьця, якое закончылася ў 1928 годзе на эміграцыі ў Празе.
1920 — на другім Усебеларускім зьезьдзе Саветаў прынятыя дапаўненьні да Канстытуцыі БССР і ратыфікаваная Рыская мірная дамова паміж Савецкай Расеяй і Польшчай. Зьезд выказаўся за перавод усіх дзяржаўных установаў на беларускую мову.
1937 — войскі Японіі захапілі кітайскі горад Нанкін. Пачалася Нанкінская разьня, якая доўжылася 6 тыдняў і ў выніку якой было забіта, па розных зьвестках, ад 150 да 300 тысячаў чалавек.
1981 — генэрал Войцех Ярузэльскі абвясьціў у Польшчы вайсковае становішча.
2003 — вайскоўцы ЗША знайшлі ў схованцы і арыштавалі былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна.
У гэты дзень нарадзіліся
1553 — Анры IV Вялікі, першы кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў.
1797 — Гайнрых Гайнэ, нямецкі паэт.
1816 — Эрнст фон Сымэнс, нямецкі вынаходнік і заснавальнік аднайменнай фірмы.
1874 — Арнольд Шэнбэрг, аўстрыйскі кампазытар-мадэрніст.
1894 — Юліян Тувім, польскі паэт.
1907 — Мікалай Лапіцкі, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі. Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР Лапіцкі чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.
1919 — Валяр’яна Жолтак, мастачка, заслужаная дзяячка мастацтва Беларусі.
1941 — Мікола Маляўка, беларускі паэт.
У памяці
1944 — Васіль Кандзінскі, расейскі мастак, адзін з заснавальнікаў абстракцыянізму.