Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 сьнежня: зацьвердзілі палажэньне аб дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу


Мітынг у Менску, жнівень 2020
Мітынг у Менску, жнівень 2020

Падзеі 11 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

1991 — Вярхоўны Савет Беларусі зацьвердзіў Палажэньне «Аб Дзяржаўным бел-чырвона-белым сьцягу Рэспублікі Беларусь». Менавіта гэты дакумэнт вызначаў прапорцыі сьцягу (суадносіны шырыні і даўжыні як 1:2).

Выстава ў фае Авальнай залі, Алег Трусаў распавядае пра "Пагоню". Верасень 1991, фота Ул. Сапагова (vytoki.net).
Выстава ў фае Авальнай залі, Алег Трусаў распавядае пра "Пагоню". Верасень 1991, фота Ул. Сапагова (vytoki.net).

Таксама ў гэты дзень

1618 — падпісаньне Дзявулінскага замірэньня, што завяршыла вайну Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай.

1921 — зьезд прадстаўнікоў Заходняй Беларусі ў Вільні.

1941 — Італія і Нямеччына абвясьцілі вайну ЗША.

1946 — пры ААН утварыўся ЮНІСЭФ — фундацыя Аб’яднаных Нацый для дапамогі дзецям.

1994 — Расея распачала першую ваенную кампанію ў Чачні.

Грозны, люты 1996 г.
Грозны, люты 1996 г.

У гэты дзень нарадзіліся:

1843 — Робэрт Кох, нямецкі мікрабіёляг, адкрывальнік узбуджальнікаў сыбірскай язвы, халеры і сухотаў, нобэлеўскі ляўрэат.

1918 — Аляксандар Салжаніцын, расейскі пісьменьнік, нобэлеўскі ляўрэат.

1995— расейскі музыка, паэт і мастак Андрэй Макарэвіч, лідэр гурту «Машина времени». Продкі Макарэвіча паходзяць зь Беларусі.

У гэты дзень памерлі:

2002 — Сяргей Грахоўскі, беларускі паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык, вязень сталінскіх лягераў.

Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі

2004 — Канстанцін Шышэя, камандзір Беларускай краёвай абароны, вязень сталінскіх лягераў.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG