Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады «хіміі» і 700 рублёў — столькі каштуе абраза міліцыянта ў тэлеграме


25-гадовы жыхар Жлобіну напісаў абразьлівы камэнтар у бок міліцыянта ў тэлеграме. На яго распачалі крымінальную справу. Суд пакараў маладога чалавека абмежаваньнем волі на два гады з накіраваньнем у папраўчую калёнію адкрытага тыпу («хімія»).

11 жніўня супрацоўнік ДАІ хацеў спыніць 27-гадовага кіроўцу на вуліцы ў Жлобіне. Той рэзка зьехаў і зачапіў ДАІшніка. Пазьней кіроўца быў затрыманы. На яго распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненьні да міліцыянта.

Відэа з наездам зьявілася ў адным з тэлеграм-каналаў. Двое карыстальнікаў — жыхары Жлобіну ўзростам 25 і 40 гадоў пакінулі пад відэа абразьлівыя камэнтары. Іх вылічылі і затрымалі.

Крымінальная справа была распачатая паводле артыкулу 369 Крымінальнага кодэксу — абраза прадстаўніка ўлады. 20 лістапада суд Жлобінскага раёну разглядаў справу 25-гадовага Яна. Нягледзячы на раскаяньне на камэру і прызнаньне віны, суд пакараў абвінавачанага «хіміяй» і кампэнсацыяй на карысьць міліцыянта памерам 700 рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG