Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Народная воля» часова пераходзіць толькі ў інтэрнэт, яе адмовіліся друкаваць і распаўсюджваць


Нумары «Народнай волі» пасьля выбараў друкавалі ў Маскоўскай вобласьці і прывозілі ў Менск. Цяпер гэта немагчыма.
Нумары «Народнай волі» пасьля выбараў друкавалі ў Маскоўскай вобласьці і прывозілі ў Менск. Цяпер гэта немагчыма.

Газэта «Народная воля» паведаміла, што пасьля таго, як мінулы нумар газэт быў канфіскаваны проста ў рэдакцыі, а маскоўская друкарня разарвала дамову, у рэдакцыі вырашылі прыпыніць выхад папяровага выданьня.

«Нумары будуць зьяўляцца ў электронным на сайце nv-online.info», – паведаміў рэдактар газэты Ёсіф Сярэдзіч. – Па змове расейскай і беларускай уладаў маскоўская друкарня скасавала з намі дагавор.
Таму часова пераходзім на выданьне газэты «Народная воля» ў электронным варыянце.

Спампоўвайце ўсе старонкі бягучых нумароў на сайце nv-online.info ў разьдзеле «Архіў газэты» і чытайце любы матэрыял.
Як толькі вырашыцца праблема з друкарняй, вернемся да выданьня папяровага варыянту газэты і масавага распаўсюду па Беларусі».

13 лістапада ў рэдакцыю газэты «Народная воля» прыйшлі невядомыя без дакумэнтаў і цалкам канфіскавалі наклад газэты, 25 тысяч экзэмпляраў.

«Не пакінулі ўзамен нават фількінай граматы, на якой падставе гэта зрабілі. Яны прыйшлі, уварваліся ў офіс, [пыталіся], на якой падставе мы гандлюем газэтай. Хоць мы легальнае выданьне – у нас ёсьць ліцэнзія, нас ніхто не забараняў», – сказала намесьніца галоўнага рэдктара Марына Коктыш.

Галоўны рэдактар Ёсіф Сярэдзіч заявіў Свабодзе, што ніхто зь ім з сілавых структур ня зьвязваўся, прэтэнзій не выстаўляў.

«Мы ўсё робім на законных падставах, машына з накладам ужо разгружаная, каса працуе, валянтэры забіраюць газэту, людзі купляюць газэту, а частку праз валянтэраў на падставе загаду па рэдакцыі мы раздаём бясплатна».

Газэта па-ранейшаму не трапляе да чытачоў праз падпіску і празь «Белсаюздрук».

Нумары газэты даступныя на сайце выданьня ў фармаце ПДФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG