У рэдакцыю Свабоды прыслалі новыя відэазапісы з двара на «плошчы Перамен» у Менску.
На іх зафіксавана, як трое невядомых цягнуць Рамана Бандарэнку, а ён супраціўляецца, нейкі час яны чакаюць, пакуль прыяжджае мікрааўтобус.
Суседзі Рамана галосяць: «Адпусьціце чалавека! Людзі, выходзьце!»
Пасьля гэтага Рамана Бандарэнку завезьлі ў Цэнтральнае РУУС Менску, а потым, у непрытомным стане, — у шпіталь хуткай дапамогі. У шпіталі 12 лістапада моцна пабіты Бандарэнка, не прыходзячы ў прытомнасьць, памёр.