Аляксандр Лукашэнка заявіў, што аддаў распараджэньне камандуючаму пагранічнымі войскамі не пускаць у краіну ня толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых «разумных» беларусаў, якія выехалі за межы краіны «ў гэты няпросты час», піша Tut,by.
Пра гэта ён заявіў 5 лістапада на нарадзе аб мерах, якія прымаюцца па процідзеяньні распаўсюджваньню вірусных інфэкцый.
«Я аддаў распараджэньне камандуючаму памежнымі войскамі не ўпускаць у краіну ня толькі людзей з чужым пашпартам, але і тых „разумных“ беларусаў, якія выехалі за межы нашай краіны ў гэты няпросты час. Заразу нам вазіць ня трэба, і ўсё роўна, зь якім пашпартам. Паехалі туды вучыцца — няхай вучацца, працаваць — хай працуюць. Мы ж не перашкаджалі гэтаму. Таму хай там працуюць і вылечваюцца», — сказаў Лукашэнка.
29 кастрычніка Беларусь закрыла межы з краінамі Эўразьвязу і Ўкраінай для асобных катэгорый фізычных асоб.