Паводле падазрэньняў паліцыі, 18-гадовы навучэнец, які нарадзіўся ў Маскве, перарэзаў горла выкладчыку францускага каледжу за тое, што ён паказаў на ўроку гісторыі карыкатуры на прарока Мухамада з Charlie Hebdo.
Нападніка падчас затрыманьня застрэліла паліцыя.
Здарэньне адбылося ў 30-тысячным горадзе Канфлян-Сэнт-Анарын непадалёк ад Парыжу.
Француская паліцыя заявіла, што расьсьледуе гэтае забойства як тэракт.
Часопіс Charlie Hebdo ня раз публікаваў карыкатуры на прарока Мухамада, за што атрымліваў пагрозы. У 2015 годзе ў выніку нападу на рэдакцыю загінулі 12 чалавек. Апошні напад адбыўся сёлета ў верасьні.