Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Плятформа «Голас» запусьціла апытаньне аб папраўках у Канстытуцыю


Канстытуцыя Беларусі
Канстытуцыя Беларусі

Плятформа «Голас» заклікае да 18 кастрычніка прыняць удзел у апытаньні наконт стаўленьня да хуткага ўнясеньня паправак у Канстытуцыю. Аўтары праекту лічаць, што іх інструмэнт дапаможа беларусам выказаць стаўленьне да канстытуцыйнай рэформы, ініцыяванай уладамі.

«Спачатку новыя выбары — пасьля новая Канстытуцыя. Рэформа патрэбная, але толькі пры новай уладзе і з улікам патрабаваньняў грамадзянскай супольнасьці», — сьцьвярджаецца ў закліку да галасаваньня.

На 12:45 13 кастрычніка, як сьцьвярджаюць, у апытаньні прынялі ўдзел больш як 87,5 тысячы чалавек.

Ад 18 да 25 кастрычніка ў боце «Голасу» беларусы змогуць падзяліцца сваімі прапановамі што да напісаньня «народнай Канстытуцыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG