Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі затрымалі рэдактарку незалежнага сайта і яе мужа, з дому сканфіскавалі кампутарную тэхніку


Галоўны рэдактар гомельскага сайта «Сильные новости» Ганна Якштас
Галоўны рэдактар гомельскага сайта «Сильные новости» Ганна Якштас

У Гомлі 3 кастрычніка затрымалі галоўнага рэдактара сайта «Сильные новости»​ Ганну Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў рэдакцыі. Пра здарэньне паведаміла само онлайн-выданьне.

У іхным доме прайшоў ператрус. Як паведаміла маці Дзяніса, з хаты забралі ўсю тэхніку, а Ганну і Дзяніса адвезьлі ў РАУС. Сувязі зь імі няма. Дома засталіся непаўналетнія дзеці.

У Савецкім РАУС Гомля, куды іх, як казалі, павязуць, адмаўляюць, што затрыманыя там. Затрыманых пакінуць за кратамі да суду. Як перадае заснавальнік выданьня Пятро Кузьняцоў, прычыну зьняволеньня яму адмовіліся паведаміць.

«Сильные новости» — найбольш папулярны ў гомельскім рэгіёне партал навінаў.

Дома засталіся непаўналетнія дзеці

Пятро Кузьняцоў, дырэктар установы «Цэнтар рэгіянальнага разьвіцьця Гомельскі Дэмакратычны Форум», уласьніка «Сильных Новостей», дадаў у камэнтары Свабодзе, што Дзяніс Якштас паехаў ранкам на ровары ў грыбы, і па дарозе яго схапілі.

Затым у жытле Якштасаў прайшоў ператрус, сканфіскавалі ўсю тэхніку.

«Панятых прывялі з сабой. Маці Дзяніса казала, што шмат розных ведамстваў удзельнічала ў гэтым ператрусе, шмат пратаколаў. Сказалі, што вязуць у Савецкі РАУС, але там адмаўляюць, што Ганна і Дзяніс у іх», — зазначыў Пятро Кузьняцоў.

У Ганны і Дзяніса — непаўналетнія дзеці. Якштасы стала асьвятлялі акцыі пратэсту, якія праходзілі ў Гомлі.

Міліцыя: «Затрыманыя ў рамках адміністрацыйнага працэсу»

Пазьней затрыманьне ў Гомлі галоўнага рэдактара рэгіянальнага парталу «Сильные новости» Ганны Якштас і яе мужа Дзяніса, які таксама працуе ў выданьні, пацьвердзілі ў міліцыі.

«Яны затрыманыя ў рамках адміністрацыйнага працэсу», — паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкаму Віталь Прыстромаў. Ён растлумачыў, што ператрусу ў доме супрацоўнікаў партала не было, а ў іх «сканфіскавана кампутарная тэхніка».

Ціск на незалежных журналістаў у Гомлі

Незалежныя журналісты з Гомля Марына Драбышэўская і Яўген Меркіс нядаўна былі пакараныя арыштам на 10 і 15 сутак адпаведна.

Марыя Булавінская і Сяргей Ляпін вымушаныя хавацца ад міліцыі, якая шукае іх ня толькі дома, але і ў сваякоў.

Ларыса Шчыракова двойчы праводзіла выходныя ў ІЧУ да суду, хоць у яе непаўналетні сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG