«Беларусь ня стане на калені, нават калі застанецца ў адзіночку. Аб гэтым Аляксандар Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме „За Беларусь“», — БЕЛТА.
«Мы вымушаныя адвесьці войскі з вуліц, паўвойска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду, перш за ўсё зь Літвой і Польшчай. Мы вымушаныя ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай».
Што азначаюць словы Лукашэнкі на практыцы, пакуль незразумела.
Падчас выступу Лукашэнка заявіў, што яму не патрэбнае прызнаньне выбараў іншымі дзяржавамі, і пахваліў АМАП.
«Нібыта на Акрэсьціна яны нешта пабілі, кагосьці забілі. Амапаўцы ніколі не дзяжураць, ніколі не былі ні ў СІЗА, ні на Акрэсьціна. Там нясуць службу вайскоўцы ўнутраных войскаў. Амапаўцы, гэтыя хлопцы сарвалі бліцкрыг пад бел-чырвона-белымі сьцягамі».
Выступаючы на «Менск-арэне», ён заявіў, што «была спроба штурму Палаца Незалежнасьці. Штурм праваліўся».