Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША разгледзяць санкцыі супраць усіх, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, — Пампэо


ЗША і эўрапейскія партнэры разам абдумваюць пытаньне аб увядзеньні мэтавых санкцый супраць усіх, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека ў Беларусі, заявіў у сераду дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо.

«Мы таксама цесна каардынуемся з нашымі трансатлянтычнымі партнэрамі і разам пераглядаем значныя мэтавыя санкцыі супраць тых, хто мае дачыненьне да парушэньня правоў чалавека», – сказаў Пампэо журналістам.

У аўторак высокапастаўлены прадстаўнік ЗША заявіў агенцтву Reuters, што Злучаныя Штаты ўзважваюць санкцыі супраць сямі беларускіх чыноўнікаў, якія, на яго думку, датычныя да фальсыфікацыі вынікаў выбараў у Беларусі 9 жніўня і гвалту супраць мірных дэманстрантаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG