Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як трапіць на заблякаваны сайт і што такое VPN. Крок за крокам


Заблякаваны сайт можа выглядаць так. Часам выдаецца і паўнавартаснае паведамленьне пра блякаваньне
Заблякаваны сайт можа выглядаць так. Часам выдаецца і паўнавартаснае паведамленьне пра блякаваньне

У Беларусі масава заблякавалі сайты, якія ўлады палічылі непажаданымі: ад зьвязаных з выбарчай кампаніяй сайтаў «Голас» і Zubr.in да сайтаў выданьняў «Белсат», Радыё Свабода, Эўрарадыё, нават спартовай «Трыбуны». У першыя дні пасьля выбараў у Беларусі блякавалі практычна ўвесь «вонкавы» інтэрнэт.

1. «Любімым» спосабам абыходу блякаваньняў у беларусаў сталі VPN-сэрвісы — праграмы, пра падключэньні да якіх чалавек (націснуўшы літаральна адну кнопку) заходзіць на заблякаваны сайт, а правайдэр гэтага ня бачыць — з боку правайдэра выглядае, нібы чалавек падключыўся да нейкай прыватнай сеткі і робіць штосьці ў ёй. Прытым калі блякавалі адны VPN-сэрвісы, беларусы тут жа знаходзілі іншыя.

2. Рэкамэндаваць нейкі адзін найлепшы VPN бяссэнсоўна. Так, у тыдзень пасьля выбараў найлепей сябе зарэкамэндавала праграма пад назвай Psiphon, але цяпер афіцыйны сайт праграмы заблякавалі, хоць сама праграма па-ранейшаму працуе і дасяжная для спампоўваньня са староньніх сайтаў.

3. VPN, які можна спампаваць проста цяпер і які не заблякавалі, варта «гугліць». Пакуль дасяжны хоць які пошукавы сайт (Google, Bing, Yandex, Yahoo, DuckDuckGo…), у ім можна набраць у пошуку фразу кшталту «спаспаваць VPN», «скачать VPN» або «download VPN» і самастойна падабраць дзейны. Шматлікія сайты складаюць падборкі найлепшых платных і бясплатных VPN — можна спрабаваць адну за адной праграмы з артыкулаў пад загалоўкамі кшталту «10 Best Free VPN Services That Still Work in 2020» або «10 лучших бесплатных VPN-сервисов для компьютеров и смартфонов». На сайце выбранага VPN трэба шукаць кнопку «Download» і выбіраць вэрсію для Windows, калі патрэбная праграма для настольных кампутараў на Windows, або вэрсіі для MacOS ці Linux, калі кампутар працуе на іх.​

Напрыклад, так можна было спампаваць, усталяваць і запусьціць праграму Psiphon з афіцыйнага сайту. Працэс усталяваньня і запуску іншых падобных праграмаў прыблізна той самы
Напрыклад, так можна было спампаваць, усталяваць і запусьціць праграму Psiphon з афіцыйнага сайту. Працэс усталяваньня і запуску іншых падобных праграмаў прыблізна той самы

4. На смартфонах паставіць VPN можа быць прасьцей. Апошнім часам у Беларусі не блякуюць афіцыйныя крамы праграмаў для смартфонаў на Android і iOS — Google Play («Крама Play») і AppStore. У іх дастаткова набраць у пошуку літары «VPN», націскаць на праграмы, што паказваюцца ў выніку, затым ціснуць «Install» і вяртацца на рабочы стол, каб запусьціць праграму.

Як адшукаць VPN у праграме Play Store на Android
Як адшукаць VPN у праграме Play Store на Android

5. Часьцей за ўсё які-кольвек VPN запускаецца адной кнопкай «Connect» або «Start». У розных праграмах гэтая кнопка можа выглядаць па-рознаму, але яна звычайна на самым бачным месцы. Многія VPN-сэрвісы патрабуюць рэгістрацыі праз паштовы адрас або сацыяльныя сеткі — баяцца гэтага ня трэба, у выкарыстаньні VPN няма нічога незаконнага. Многія прапануюць платныя варыянты выкарыстаньня, але існуе безьліч бясплатных або часткова бясплатных праграмаў, якія даюць надзейны доступ.

Кнопкі запуску VPN у розных праграмах на Android
Кнопкі запуску VPN у розных праграмах на Android

6. Найпрасьцейшы спосаб знайсьці дзейны VPN — «радыё з вуснаў у вусны» ў Telegram. Нават калі ў Беларусі блякавалі практычна ўвесь «вонкавы» інтэрнэт, беларусы абыходнымі шляхамі здабывалі доступ да мэсэнджара Telegram. А ўжо ў ім дзяліліся спасылкамі на дзейныя VPN у чатах сваіх гарадоў і раёнаў або ў чатах адмыслоўцаў накшталт «За BYnet».

Як усталяваць Telegram >>

7. Ёсьць браўзэры, якія самі маюць убудаваны VPN — як Opera. Папулярная альтэрнатыва «Хрому» нарвэскага паходжаньня не заблякаваная ў Беларусі, дасяжная для спампоўваньня праз афіцыйны сайт Opera.com. Аматары Chrome жа могуць усталяваць у свой браўзэр дадатак з VPN праз афіцыйны каталёг дадаткаў.

Як запусьціць VPN у Opera для Windows
Як запусьціць VPN у Opera для Windows
Як дадаць VPN у Chrome на Windows
Як дадаць VPN у Chrome на Windows

Радыё Свабода ў сацсетках і сэрвісах:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG