Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць супрацоўнікі КДБ


КДБ, Менск
КДБ, Менск

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць у WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ — іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца.

Праваабрончы цэтар «Вясна» адзначае, што выклікі адбываюцца з польскага нумара тэлефона, на які зарэгістраваны акаўнт у WhatsApp. З гэтай нагоды беларускія актывісты ўжо зьвярнуліся да польскіх праваахоўнікаў.

У студзені Сьледчы камітэт пагражаў беларусам, якія за мяжой рыхтавалі акцыі пратэсту з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў.

СК папярэдзіў, што «працягвае вызначаць актыў экстрэмісцкіх ячэек за мяжой», што акцыі за мяжою расцэньвае «як спробу дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь на міжнароднай арэне і распальваньня сацыяльнай варожасьці з дапамогай малалікіх вулічных акцый, якія імітуюць падтрымку радыкальных рухаў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG