Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін расказаў, хто на яго думку адказвае за працяг вайны ва Ўкраіне


Уладзімір Пуцін
Уладзімір Пуцін

Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін, выступаючы ў чацьвер на пасяджэньні Міжнароднага дыскусійнага клюба «Валдай», заявіў аб магчымасьці мер у адказ з боку Масквы ў выпадку мілітарызацыі Эўропы.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што працэс мілітарызацыі набірае абароты.

«Нямеччына, напрыклад, гаворыць аб тым, што нямецкая армія павінна быць зноў самай магутнай у Эўропе. Ну добра, мы ўважліва гэта слухаем, глядзім, што маецца на ўвазе. Думаю, ні ў каго няма сумненьняў, што ў адказ
меры Расеі не прымусяць доўга чакаць», — сказаў Пуцін, падкрэсьліўшы, што адказ на пагрозу «будзе вельмі пераканаўчым».

«Менавіта адказ. Мы самі ніколі не ініцыявалі ваеннае супрацьстаяньне», — дадаў прэзыдэнт Расеі, войска якой ужо чацьвёрты год працягвае вайну супраць Украіны.

Расейскі прэзыдэнт таксама выступіў са сьцьвярджэньнем, што ў працягу вайны ва Украіне вінаватыя менавіта краіны Эўропы.

«Пакуль, на жаль, спыніць баявыя дзеяньні не ўдалося. Але адказнасьць за гэта ляжыць не на большасьці, а на меншасьці, перш за ўсё — на Эўропе, якая пастаянна эскалюе канфлікт», — падкрэсьліў Пуцін.

«Кіроўныя эліты аб’яднанай Эўропы працягваюць нагнятаць гістэрыю. Аказваецца, вайна з рускімі ці ледзь не на парозе, паўтараючы гэтую лухту, мантру штораз», — сказаў Пуцін на паседжаньні Валдайскага клюба ў Сочы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG