Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дыджэя перамен» Улада Сакалоўскага адпусьцілі


Улад Сакалоўскі і Кірыл Галаванаў пасьля выхаду з Акрэсьціна, 16 жніўня
Улад Сакалоўскі і Кірыл Галаванаў пасьля выхаду з Акрэсьціна, 16 жніўня

«Дыджэя перамен» Улада Сакалоўскага адпусьцілі, паведаміла «Камсамольскай праўдзе» ягоная маці.

Ірына Аляксандраўна расказала, што сына выклікалі ў МУС для гутаркі. Пра што зь ім размаўлялі, жанчына ня ведае.

«Сакалоўскага запрасілі на размову, ён прыехаў з супрацоўнікамі МУС, яго ніхто не затрымліваў, – патлумачыла Tut.by афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава. – У дачыненьні да Сакалоўскага ніякіх крымінальных і адміністрацыйных працэсаў не вядзецца. Зь ім пагутарылі, і ён зьехаў».

Уладзіслаў Сакалоўскі — адзін з двух «дыджэяў пераменаў», якія 6 жніўня на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры ў Менску песьню Цоя «Перамен», за што атрымалі 10 сутак арышту на Акрэсьціна.

16 жніўня яны выйшлі з ізалятару часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна. Улад Сакалоўскі пасьля вызваленьня расказаў «Нашай ніве», што ў карцары яго зьбіваў намесьнік міністра ўнутраных справаў Аляксандар Барсукоў.

«Мне крыкнулі: тварам да сьцяны! Начальнік мне кажа: „Уключыў музыку? Перамен хацеў? Столькі людзей выйшла на вуліцы, столькі крыві праз вас! Ну, рыхтуйся, сядзеш гадоў на 10“. Двойчы ўдарыў ён мяне і выйшаў. Выходзячы, сказаў: „Чаго гэта ён тут як у санаторыі? Зрабіце як трэба“. Пасьля гэтага ложак перасталі адкідваць, абдула халодным паветрам. Было вельмі холадна», — расказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG