У бліжэйшы чацьвер, 6 жніўня, штаб кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай правядзе чарговы выбарчы мітынг.
Мерапрыемства пройдзе ў Парку Дружбы народаў. Пачатак у 17.00.
«6 жніўня сьпікеры, вядучыя і запрошаныя музыкі будуць казаць пра ўсе тыя магчымасьці, якія адкрылі гэтыя выбары, і якія дапамаглі беларусам адчуць сябе моцнымі, як ніколі. Нас большасьць, і разам — мы сіла!». — гаворыцца ў анонсе.
На мітынгу выступяць гурты VOLSKI, J: МОРС, NIZKIZ, TOR BAND, КРАМА.
Весьці канцэрт будуць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.