Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сумна, што калі ты зьяжджаеш зь Беларусі, за цябе радуюцца». Акцыя салідарнасьці ў Дэнвэры. Фота, відэа


18 ліпеня ў сталіцы штата Каларада ў ЗША прайшла акцыя салідарнасьці з палітвязьнямі ў Беларусі і ў падтрымку дэмакратычных зьменаў.

Беларусы Дэнвэру выйшлі на вуліцу з плякатамі з заклікам вызваліць беларускіх палітвязьняў і спыніць рэпрэсіі падчас прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі, а таксама плякатамі «Я/Мы 97%» і «Верым! Можам! Пераможам!» з сымбалямі кампаніі аб’яднаных штабоў Сьвятланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.

18 ліпеня беларускія акцыі салідарнасьці таксама прайшлі ў Кракаве, Бэрліне, Барсэлёне, Беластоку, Тэль-Авіве.

Акцыя ў Дэнвэры, ЗША
Акцыя ў Дэнвэры, ЗША
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG