Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Калі яе загрузіць на жанчыну, яна зваліцца, небарака". Лукашэнка расказаў, чаму жанчына ня можа кіраваць дзяржавай


Аляксандр Лукашэшка, архіўнае фота
Аляксандр Лукашэшка, архіўнае фота

Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што меў на ўвазе, калі казаў, што жанчына ў Беларусі пакуль ня зможа кіраваць дзяржавай. Паводле кіраўніка дзяржавы, «у нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несьці гэтую ношу». Пра гэта Лукашэнка заявіў на адкрыцьці мэмарыяльнага комплексу памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласьці ў вёсцы Боркі, перадае прэс-служба.

«Што я меў на ўвазе: што ў нас Канстытуцыя такая, што нават мужыку цяжка несьці гэтую ношу. А калі яе загрузіць на жанчыну, яна зваліцца, небарака. Гэта я меў на ўвазе, а не таму, што я не паважаю жанчын».

Паводле прэс-службы, Лукашэнка закрануў гэтую тэму, рэагуючы на словы падтрымкі адной з жанчын: «Што я ваш, гэта я ведаю дакладна. Мяне спрабуюць цяпер з жанчынамі сутыкнуць. Памятаеце, я аднойчы сказаў, што ў Беларусі пакуль жанчына ня можа быць прэзыдэнтам. Шэраг прычынаў, але выхапілі з кантэксту Канстытуцыю».

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго «не атрымаецца супрацьпаставіць жанчынам»: «Калі б не было жанчын, я б ня быў прэзыдэнтам», — сказаў Лукашэнка.



28 траўня, выказваючыся пра блогера Сяргея Ціханоўскага, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што «у нас Канстытуцыя не пад жанчыну».

«І ў нас грамадзтва не сасьпела для таго, каб галасаваць за жанчыну. Бо ў нас паводле Канстытуцыі прэзыдэнт мае моцную ўладу. У нас прэзыдэнт — не Літва. Там прэзыдэнт была Даля Грыбаўскайце, прыйшла, паўсьміхаліся, пасядзела і пайшла. Ні за што не адказвае, бо там парлямэнцкая рэспубліка. У нас — не. Прэзыдэнтам будзе мужык, я ў гэтым абсалютна перакананы».

Пасьля гэтага некалькі чалавек зьвярнуліся ў ЦВК з скаргамі на выказваньне Лукашэнкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG