Пра гэта ён заявіў, размаўляючы з удзельнікамі памятнай цырымоніі ў вёсцы Боркі Кіраўскага раёна.
Абноўлена: 21 чэрвеня ўказ аб падвышэньні пэнсіяў быў афіцыйна апублікаваны і набыў моц. Наўпрост памеры падвышэньня не апісаныя: яны прывязаныя да росту сярэдняга заробку.
Як паведамляе агенцтва БелТА, кіраўнік дзяржавы расказаў, што падчас збору подпісаў за яго вылучэньне кандыдатам на выбарах 9 жніўня людзі задавалі пытаньні аб пэнсіях.
«Пэнсія, вядома, невялікая. Што маем, тое маем, — сказаў Лукашэнка. — Але я ўчора ўрад папрасіў. У нас дзесьці ў чацьвёртым квартале плянавалі павысіць пэнсіі. Тым не менш, я папрасіў, каб перанесьлі павышэньне сюды. У нас крыху ёсьць грошай. Мы павінны вэтэранам, пэнсіянэрам дапамагчы. Наколькі гэта магчыма. гэта не папулізм, не дзеля нейкіх выбараў, я ніколі гэтага не рабіў... Але калі вэтэраны, пэнсіянэры ўздымаюць пытаньне, хоць 10-20 даляраў, але трэба дадаць зараз, каб вам было лягчэй».
Сярэдні памер пэнсіі па ўзросьце ў Беларусі складае 448 рублёў. У Расеі каля 470 рублёў у пераліку на беларускія. Літоўскія пэнсіянэры атрымліваюць у сярэднім 810 рублёў, польскія — 1300 рублёў.