Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на сьмерць братоў Косьцевых зьвярнуліся да Лукашэнкі. ВІДЭА


Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апэляцыйную скаргу жыхароў Чэрыкава Станіслава і Ільлі Косьцевых і пакінула прысуд абодвум бязь зьменаў.

Ільлю Косьцеву 21 год, ягонаму брату Станіславу 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косьцевых да сьмяротнага пакараньня праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Натальлі Кастрыцы. Гэта адбылося ў красавіку 2019 году ў Чэрыкаве. Ільля і Станіслаў забілі Натальлю Кастрыцу і падпалілі яе дом, дзе знаходзілася цела забітай, каб, паводле сьледзтва, схаваць сьляды злачынства.

Іх пакараюць сьмерцю, калі не памілуе Аляксандар Лукашэнка.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG