Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабарыка: магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай


Віктар Бабарыка
Віктар Бабарыка

Патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Віктар Бабарыка заявіў пра шматлікія парушэньні на цяперашнім этапе выбарчай кампаніі і пра тое, што ў сувязі з гэтым магчымасьць сумленных выбараў пад пагрозай.

У сваёй жывой трансьляцыі ён абяцаў юрыдычную і фінансавую падтрымку пацярпелым удзельнікам сваёй ініцыятыўнай групы. Бабарыка сказаў, што не чакаў «настолькі цынічных» правакацый на такім раньнім этапе выбарчай кампаніі. Ён дадаў, што панядзелак будзе перададзены афіцыйны зварот пра парушэньні ў Цэнтральную выбарчую камісію.

Адказваючы на пытаньне пра затрыманьне Сяргея Ціханоўскага, Барабыка сказаў, што даступныя матэрыялы паказваюць, што гэта была правакацыя і затрыманьне незаконнае.

Фразу Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што жанчына ў Беларусі ня можа быць прэзыдэнтам​, Бабарыка назваў абуральнай. «Прафэсійная ацэнка не залежыць ад гендэрнай прыкметы. Калі нехта заяўляе, што жанчына ня можа быць прэзыдэнтам краіны, – гэта абуральная дыскрымінацыя, якая патрабуе рэакцыі».

Паводле Бабарыкі, абразы іншых людзей абумоўлены страхам, дрэнным выхаваньнем або нізкім узроўнем сацыяльнай адказнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG