Паводле дадзеных на 15 траўня, за мінулыя суткі ў Расеі зарэгістраваныя 10 598 новых выпадкаў COVID-19 (+ 4,2%) у 85 рэгіёнах, паведамляе апэратыўны штаб барацьбы з каранавірусам. Сярод новых пацыентаў у 42,5% не было клінічных праяў хваробы.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
За апошнія суткі ў Расеі памерлі яшчэ 113 чалавек (напярэдадні — 93), 68 зь іх — у Маскве (напярэдадні — 58). За ўвесь пэрыяд распаўсюджваньня каранавірусу ў Расіі памерлі 2 418 пацыентаў.
Паправіліся за суткі 4 696 чалавек, 1 235 — у Маскве. Усяго за ўвесь пэрыяд выпісаныя 58 226 пацыентаў.
Усяго ў Расеі зарэгістраваны 262 843 выпадкі COVID-19. Краіна трывала замацавалася на другім месцы ў сьвеце паводле колькасьці тых, хто захварэў каранавіруснай інфэкцыяй. Паводле дадзеных унівэрсытэту Джонса Гопкінса на раніцу 15 траўня, у сьвеце налічваецца 4 443 793 інфікаваных COVID-19, прырост за суткі склаў 95 872 выпадкі.
Колькасьць памерлых ад зьвязаных з каранавірусам хваробаў у сьвеце, паводле дадзеных унівэрсытэту, дасягнула 302 462 чалавек, вырасшы за суткі на 5 242.
Выздаравелі больш за 1 млн 588 тыс. чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ