У красавіку праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» было выканана 15,7% заплянаваных авіярэйсаў, паведаміла прэс-служба аэрапорта.
У красавіку аэрапорт прыняў на 93,7% меней пасажыраў, чым летась у красавіку. Гэта мінус 329 388 чалавек.
Рэйсаў стала менш на 83,1% (мінус 1752).
Пэрсанал застаецца ў рэжыме прастою прынамсі да 31 траўня.
З сакавіка замежныя авіякампаніі ва ўмовах пандэміі COVID-19 прыпынілі міжнародныя рэйсы праз Нацыянальны аэрапорт «Менск» на нявызначаны тэрмін, адмяніла большасьць рэйсаў і «Белавія».