Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіярэйсы пасьля пандэміі: чатыры гадзіны ў аэрапорце, онлайн-рэгістрацыя, дэзынфэкцыя, пасьведчаньне аб імунітэце?


Наколькі могуць зьмяніцца правілы пасажырскіх пералётаў, калі пандэмія каранавірусу пойдзе на спад і аэрапорты зноў адкрыюцца для камэрцыйнага авіяруху?

Выданьне Forbes паспрабавала спрагназаваць асноўныя зьмены, якія чакаюць пасажыраў авіяліній у «посткаранавірусны» час.

Паводле экспэртаў, на якіх спасылаецца выданьне, пандэмію каранавірусу можна акрэсьліць як выпадак «новага тэрарызму» (пасьля «старой» атакі на Ўсясьветны гандлёвы цэнтар у 2001), наступствам якога стаў найбуйнейшы крызіс у гісторыі камэрцыйных авіяпералётаў.

Паводле экспэртнай ацэнкі, увесь працэс рэгістрацыі пасажыраў на лётнішчы можа заняць да чатырох гадзін, з увагі на захады сацыяльнага дыстанцыяваньня, дэзынфэкцыі пасажыраў і багажу, даўжэйшыя і павальнейшыя чэргі ды даўжэйшае чаканьне пасадкі.

Паводле выданьня Forbes, новыя стандарты і правілы бясьпекі пасажырскіх авіяпералётаў могуць уключаць у сябе забарону забіраць ручны багаж на борт самалёта, абавязак насіць маскі і пальчаткі падчас палёту, самастойную рэгістрацыю на рэйс для ўсіх пасажыраў, пасьведчаньне аб імунізацыі ад каранавірусу (пасьведчаньне аб вакцынацыі — пасьля таго як будзе створана вакцына), тэставаньне крыві на лётнішчы і дэзынфэкцыйныя тунэлі для багажу.

Лічбавыя тэхналёгіі і аўтаматызацыя адыграюць важную ролю ў будучых авіяпералётах. Каб менш было магчымых пунктаў дотыку», у аэрапортах будзе выкарыстоўвацца біямэтрычная тэхналёгія пасадкі, пры якой галоўным «пашпартам» пасажыра будзе не папяровы дакумэнт, а ўласны твар. Шэраг авіякампаній, у тым ліку British Airways, Qantas і EasyJet, ужо выкарыстоўваюць гэтую тэхналёгію.

Паводле Ўсясьветнай рады ў пытаньнях падарожжаў і турызму (WTTC), «новая норма» ў буйных аэрапортах, такіх як Гітраў у Лёндане ці JFK у Нью-Ёрку, будзе ўключаць у сябе толькі онлайн-рэгістрацыю пасажыраў і бескантактныя плацяжы.

Ня выключана таксама, піша Forbes, што на лётнішча будзе забаронены ўступ усім асобам, акрамя пасажыраў, якія маюць квіток на актуальны рэйс.

Што тычыцца харчаваньня на борце, то, як адзначае выданьне, складаецца тэндэнцыя, што на кароткіх рэйсах яго зусім ня будзе, а на далёкіх рэйсах авіякампаніі абмяжуюць сваю прапанову «лёгкімі пачастункамі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG