Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белавія» ня будзе абслугоўваць пасажыраў бяз масак 


«У сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй уводзяцца дадатковыя меры дзеля засьцярогі пасажыраў і прадухіленьня заражэньня вірусам COVID-19 у аэрапорце і падчас палёту», гаворыцца ў паведамленьні авіяперавозчыка.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Усе пасажыры ў Нацыянальным аэрапорце павінны пастаянна быць у ахоўных масках падчас рэгістрацыі, а таксама пры праходжаньні надгляду на бясьпеку, у аўтобусах і на борце паветранага судна на працягу ўсяго часу палёту, адзначаецца ў прэс-рэлізе «Белавія».

Пасажыры, якія не выконваюць гэтага патрабаваньня, не дапускаюцца да пасадкі і здымаюцца з палёту.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG