Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Згарэлі 218, патанулі 89. Лукашэнка параўнаў колькасьць сьмерцяў ад каранавірусу і ў здарэньнях


Агульная сьмяротнасьць у Беларусі зьніжаецца. Адпаведныя зьвесткі прывёў 3 траўня Аляксандар Лукашэнка на нарадзе пра эпідэміялягічную сытуацыі ў краіне, паведамляе БелТА.

УЖЫВУЮ Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі

Лукашэнка расказаў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя дадзеныя з падрабязным аналізам, з якога вынікае — на фоне іншых краін сьмяротнасьць у Беларусі мае адмоўную дынаміку ўжо некалькі гадоў.

«За 4 месяцы агульная сьмяротнасьць у краіне паменшылася на 1,5%. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2%, то мы на 7-8% памяншаем сьмяротнасьць. Гэта вельмі добры паказчык на фоне таго, што ў некаторых дзяржаваў сьмяротнасьць пастаянна расьце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

На нарадзе адзначылі, што па стане на 2 траўня ў Беларусі зафіксавана 97 сьмерцяў пацыентаў з COVID-19. Пры гэтым за прамінулы пэрыяд 2020 году ад хваробаў сыстэмы крывазвароту памерлі амаль 25 тысяч чалавек, ад анкалёгіі — прыкладна 6,4 тысячы.

«Але што мяне ўразіла — ад атручваньня алькаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў — 470. Ужо амаль 1 тысяча чалавек загінула ад алькаголю і самагубстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек — амаль столькі, колькі ад рознага роду хваробаў, абцяжараных COVID-19», — прывёў статыстыку Аляксандар Лукашэнка.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG