Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар адукацыі паабяцаў «атэставаць усіх школьнікаў» 


Міністар адукацыі Ігар Карпенка
Міністар адукацыі Ігар Карпенка

У Беларусі ніводзін школьнік не застаўся па-за ўвагай, заявіў міністар адукацыі Ігар Карпенка падчас наведваньня сярэдняй школы № 64 Менска.

«Можа, наведвальнасьць школаў сёньня невялікая, але, разам з тым, я лічу, што мы ніводнае дзіця не пакінулі без увагі, — цытуе БелТА чыноўніка. — У прэсе шмат укідаў з нагоды атэстацыі. Хай бацькі не хвалююцца: мы ўсіх атэстуем. Неабходная нарматыўная база для гэтага ёсьць».

Ігар Карпенка сказаў, што «перанос цэнтралізаванага тэставаньня пакуль не разглядаецца». Але дадаў, што пры неабходнасьці пераносу гэта «можна абмяркоўваць».

Тым часам на сайце Petitions.by працягваецца збор подпісаў пад зваротам «За адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі».

У пэтыцыі заяўляюць, што міністар ня справіўся з выклікамі, якія ўзьніклі праз пандэмію каранавірусу:

• ня здолеў арганізаваць дыстанцыйнае навучаньне

• не гарантаваў бясьпеку навучэнцаў праз адмену ці перанос заняткаў

• не акрэсьліў пазыцыю ведамства адносна адукацыйнага працэсу

• удвая павялічыў нагрузку настаўнікаў праз падзел школьнікаў

• даў інструкцыю, каб вучняў атэставалі за тры чвэрці замест чатырох

• не праверыў тэхнічныя магчымасьці для дыстанцыйнай адукацыі

• не падтрымаў бясплатны доступ у інтэрнэт для навучэнцаў і настаўнікаў.

На момант публікацыі пэтыцыю за адстаўку міністра адукацыі Ігара Карпенкі падпісалі звыш 4800 чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG