Абмяркоўваецца пытаньне адкладу тэрмінаў уступнай кампаніі. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў міністар адукацыі Ігар Карпенка, паведамляе БЕЛТА.
«У тым ліку абмяркоўваем пытаньне магчымага адкладу тэрмінаў правядзеньня уступнай кампаніі ў разе неабходнасьці. Але, ва ўсякім разе, пакуль будзем назіраць за той сытуацыяй, якая разгортваецца», — сказаў міністар.
Паводле яго, у міністэрстве маюць намер зьбіраць у аўдыторыях менш людзей. «Узмоцнім санітарную апрацоўку памяшканьняў. Запускаем электронную рэгістрацыю. Гэта спросьціць сытуацыю: ня трэба будзе некалькі разоў хадзіць пры запісе на ЦТ», — дадаў Ігар Карпенка.