Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыгунка пачала разьмяшчаць пасажыраў з улікам сацыяльнай дыстанцыі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Новая схема дзейнічае з 15 па 29 красавіка. Яе ўвялі «ў сувязі зь неспрыяльнай эпідэміялягічнай сытуацыяй».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Пры гэтым цэны на квіткі не мяняюцца, паведамілі карэспандэнту Свабоды ў прэс-службе Беларускай чыгункі.

Цяпер у купэйных вагонах будуць разьмяшчацца ня больш за два пасажыры на купэ, у пляцкартных — ня больш за тры ў адным адсеку. Для пасажыраў, якія аформілі праязныя дакумэнты ў адной замове, дазваляецца продаж і 3-х, і 4-х месцаў у купэ пры ўмове, што дагэтуль у ім не было прададзена ніводнага месца.

Пры афармленьні білетаў у вагоны зь месцамі для сядзеньня схема рассаджваньня пасажыраў залежыць ад іх канфігурацыі: 2+2 ці 3+2. У двухмесным шэрагу пасажыр займае месца ля акна, у трохмесным — адзін пасажыр каля акна, а другі — празь месца ля праходу (сярэдні шэраг застаецца вольным).

У прэс-службе сказалі, што рассаджваньне паводле новай схемы «зьяўляецца часовым захадам, які дасьць магчымасьць пасажырам вытрымліваць неабходную сацыяльную дыстанцыю ў купэйных, пляцкартных вагонах і ў вагонах зь месцамі для сядзеньня». Яе рэкамэндавала Міністэрства аховы здароўя.

Калі пасажыры набылі квіткі да ўвядзеньня новай схемы рассаджваньня, яны займаюць месцы паводле квіткоў.

З 14 красавіка продаж білетаў на цягнікі часова будзе ажыцьцяўляцца не раней, чым за 20 сутак да адыходу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG