Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада ЗША падзякавала «Белавія»


Амэрыканская амбасада выказала сваю падзяку беларускай авіякампаніі «Белавія» за тое, што яна пакінула грамадзянам ЗША магчымасьць вярнуцца ў Злучаныя Штаты з Турэччыны ды іншых краінаў у час пандэміі каранавірусу.

«Бясьпека амэрыканскіх грамадзянаў зьяўляецца нашай першачарговай задачай, і з ростам абмежаваньняў на камэрцыйныя паездкі мы ўдзячныя за літасьцівую падтрымку і дапамогу з боку Міністэрства замежных справаў Беларусі, „Белавія“ і Нацыянальнага аэрапорту Менск», — паведамляе амбасада на сваёй старонцы на Facebook.

Міністэрства замежных справаў пракамэнтавала гэты пост: заявіла, што «толькі аб'яднаўшы намаганьні міжнародная супольнасьць можа пасьпяхова супрацьстаяць і пераадолець гэты выклік».

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG